Абнаўленне праграмнага забеспячэння ўключае ў тым ліку
Каб атрымліваць максімальную аддачу ад прылады, сачыце за яе актуальнасцю і рэгулярна правярайце абнаўленні праграмнага забеспячэння.

Galaxy A12 (SM-A127F)


Нумар зборкі : A127FXXSDDXJ2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2024-10-28
Узровень выпраўлення бяспекі : 2024-10-01
• Бяспека
Абарона прылады палепшана.

Нумар зборкі : A127FXXSCDXE2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2024-06-12
Узровень выпраўлення бяспекі : 2024-05-01
• Бяспека
Абарона прылады палепшана.

Нумар зборкі : A127FXXSBDXD2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2024-04-25
Узровень выпраўлення бяспекі : 2024-04-01
• Бяспека
Абарона прылады палепшана.

Нумар зборкі : A127FXXSADWK2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-11-28
Узровень выпраўлення бяспекі : 2023-11-01
• Павышана бяспека прылады.

Нумар зборкі : A127FXXUADWI2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-10-31
Узровень выпраўлення бяспекі : 2023-08-01
• Стабільнасць і надзейнасць
Праца прылады была палепшана.
• Бяспека
Абарона прылады палепшана.

Нумар зборкі : A127FXXU9DWE4
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-06-15
Узровень выпраўлення бяспекі : 2023-06-01
• Стабільнасць і надзейнасць
Праца прылады была палепшана.
• Бяспека
Абарона прылады палепшана.

Нумар зборкі : A127FXXU8DWC3
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-05-08
Узровень выпраўлення бяспекі : 2023-03-01
Абнаўленне One UI Core 5.1

One UI Core 5.1 пераводзіць карыстанне тэлефонам на новы ўзровень — дзякуючы новым функцыям Галерэі, а таксама павышанай прадукцыйнасці і лепшай персаналізацыі.



Камера і Галерэя

Хуткая змена тону колеру для сэлфі
З дапамогай кнопкі «Эфекты» ўверсе экрана можна хутка змяніць тон колеру для сэлфі.

Палепшаны пошук
Цяпер у галерэі можна шукаць адразу некалькі людзей або аб’ектаў. А людзей можна шукаць, не ўказваючы імёны — дастаткова проста націснуць на твар.

Сумесны сямейны альбом
Абагульваць фота з сям’ёй стала яшчэ прасцей. Галерэя будзе распазнаваць твары выбраных вамі членаў сям’і і рэкамендаваць фота для дадавання ў сумесны сямейны альбом. На кожнага члена сям’і — 5 ГБ сховішча (максімум шэсць чалавек).

Перароблены паказ звестак
Калі правесці пальцам уверх пры праглядзе відарыса або відэа ў Галерэі, можна ўбачыць, калі і дзе быў зроблены здымак, якой прыладай, дзе ён захаваны і г. д. Кампаноўка экрана была спрошчана.



Шматзадачнасць

Зручнае згортванне і пераключэнне ў поўнаэкранны рэжым
Цяпер згарнуць або разгарнуць акно праграмы можна, не адкрываючы меню параметраў — проста перацягніце адзін з вуглоў.

Частыя праграмы ў рэжыме падзеленага экрана
Калі запусціць рэжым падзеленага экрана, вы ўбачыце праграмы, якімі вы часта карыстаецеся, — каб вам прасцей было знайсці патрэбную.



Рэжымы і паслядоўнасці

Змена шпалер згодна з рэжымам
Шпалеры могуць змяняцца ў залежнасці ад вашых заняткаў: можна выбраць шпалеры для працы, трэніровак і г. д.

Больш дзеянняў для паслядоўнасцей
Новыя дзеянні дазваляюць кіраваць функцыямі «Хуткае абагульванне» і «Адчувальнасць сэнсара», змяняць мелодыю выкліку і стыль шрыфту.



Надвор’е

Хуткі доступ да карысных звестак
У верхняй частцы праграмы «Надвор’е» паказваюцца важныя абвесткі пра надвор’е, штодзённыя зводкі па надвор’і, а таксама час усходу і захаду сонца. На графіку тэмпературы з дапамогай колераў паказваецца, як тэмпература змяняецца на працягу дня.

Графік ападкаў па гадзінах
На пагадзінным графіку відаць, колькі ападкаў выпала ў пэўны час сутак.

Зводка на віджэце «Надвор’е»
Цяпер на віджэце надвор’я паказваецца кароткая зводка па цяперашніх умовах надвор’я: сонечна ці воблачна на вуліцу, ці ідзе дождж або снег.



Інтэрнэт-праграма Samsung

Працяг прагляду сайтаў на іншай прыладзе
Калі вы праглядаеце вэб-старонкі на тэлефоне або планшэце Galaxy, а затым адкрываеце праграму «Інтэрнэт» на іншай прыладзе Galaxy, у якой вы ўвайшлі ў той жа ўліковы запіс Samsung account, вы ўбачыце кнопку, якая дазваляе адкрыць апошнюю вэб-старонку, якую вы праглядалі на іншай прыладзе.

Палепшаны пошук
У абсяг пошуку цяпер уваходзяць назвы папак закладак і груп укладак. Палепшаная логіка пошуку дазваляе знаходзіць патрэбнае, нават калі вы памыліліся з напісаннем.



Іншыя змяненні

Праверка ўзроўню акумулятара прылад
Новы віджэт «Акумулятар» дазваляе адразу на галоўным экране бачыць узровень зараду прылад: тэлефона, Galaxy Buds, Galaxy Watch і іншых сумяшчальных прылад.

Прапановы налад
Калі вы ўвайшлі ва ўліковы запіс Samsung account, уверсе экрана «Налады» будуць паказвацца прапановы функцый для абагульвання звестак, усталявання падлучэння і больш зручнага карыстання прыладамі Galaxy.

Выбірайце месца захавання здымкаў і запісаў экрана
Цяпер можна змяніць папку, у якой захоўваюцца здымкі і запісы экрана.

Нумар зборкі : A127FXXS8CWB1
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-02-23
Узровень выпраўлення бяспекі : 2023-02-01
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXS7CWA1
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-02-03
Узровень выпраўлення бяспекі : 2023-01-01
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU7CVL2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-01-25
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-11-01
• Палепшана агульная стабільнасць функцый.

Нумар зборкі : A127FXXU7CVL2
Версія Android : T(Android 13)
Дата выпуску : 2023-01-05
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-11-01
Абнаўленне One UI 5 (Android 13)

One UI 5 — гэта больш функцыянальная персаналізацыя і прасцейшае выкананне дзеянняў на прыладах Galaxy.



Візуальны дызайн

Новыя значкі і ілюстрацыі для праграм
Сімвалы значкоў цяпер большага памеру — іх лепей відаць і прасцей распазнаць. Лёгкі градыент фону і павышаны кантраст даюць больш свежы і натуральны выгляд. Каб надаць адзіны выгляд усім праграмам, былі створаны новыя даведачныя ілюстрацыі.

Плаўней, чым раней
Новыя анімацыі і эфекты пераходу робяць пераключэнне паміж экранамі больш натуральным. Анімацыя і іншыя візуальныя рэакцыі з’яўляюцца імгненна пры дотыку да экрана, што робіць узаемадзеянне больш інтуітыўным. Хуткасць прагортвання таксама палепшана: цяпер ва ўсім One UI яна больш плаўная.

Палепшаныя эфекты размыцця і колеры
Эфекты размыцця фону на панэлі хуткага доступу, галоўным экране і ў One UI былі палепшаны: для больш выразнага і паслядоўнага выгляду былі выкарыстаны ярчэйшыя колеры. Спрошчаныя колеравыя схемы праграм дапамогуць не адцягваць увагу і засяродзіцца на бягучай задачы.



Наладжванне

Наладжванне экрана блакіроўкі
Каб змяніць экран блакіроўкі, дастаткова дакрануцца і ўтрымліваць. Што можа быць прасцейшым? Наладжваць шпалеры, стыль гадзінніка, налады апавяшчэнняў і іншае з перадпраглядам цяпер можна ў адным месцы.

Больш варыянтаў шпалер
Налады шпалер былі перапрацаваны, таму цяпер знайсці ідэальныя шпалеры для галоўнага экрана і экрана блакіроўкі стала прасцей. Відарысаў, відэа, колераў і фільтраў на выбар стала болей.

Больш варыянтаў для палітры колераў
Задача знайсці патрэбныя колеры спрасцілася. На выбар прапануюцца 16 колеравых тэм на аснове шпалер, а таксама перадвызначаныя колеравыя тэмы, створаныя для таго, каб выглядаць цудоўна.

Лёгка даведвайцеся, хто звоніць
Каб адразу ведаць, хто вас выклікае, можна задаць розны фон выкліку кожнаму кантакту.



Рэжымы і паслядоўнасці

Выбар рэжымаў у залежнасці ад вашых дзеянняў
Вы можаце выбраць рэжым у залежнасці ад таго, што вы робіце (напрыклад, трэніруецеся, працуеце або адпачываеце) і ўказаць, як тэлефон павінен дзейнічаць у кожным выпадку. Напрыклад, пераходзіць у рэжым «Не турбаваць», калі вы адпачываеце, або ўключаць музыку, калі вы за рулём.

Рэжым адыходу да сну — цяпер рэжым сну
Рэжым сну дазваляе аўтаматызаваць болей дзеянняў для часу адыходу да сну, напрыклад, уключыць рэжым зацямнення і змяніць рэжым гуку.

Лягчэй знаходзіць перадвызначаныя паслядоўнасці
Спрошчаная кампаноўка палягчае пошук карысных для вас паслядоўнасцей.

Хуткая праверка запушчаных паслядоўнасцей
Запушчаныя паслядоўнасці цяпер паказваюцца ўверсе экрана «Паслядоўнасці» — каб вы маглі разумець, што адбываецца, і пры неабходнасці ўнесці змены.

Больш дзеянняў і ўмоў для паслядоўнасцей
Аўтаматычны запуск паслядоўнасцей пры выкарыстанні рэжыму «У самалёце» або мабільнага хот-спота. Паслядоўнасці цяпер могуць адкрываць спалучэнні праграм і наладжваць левы і правы гукавы баланс.



Віджэты галоўнага экрана

Стосы віджэтаў на галоўным экране
Аб’яднаўшы некалькі віджэтаў аднолькавага памеру ў адзін, можна зэканоміць месца на галоўным экране. Каб стварыць стос, перацягніце адзін віджэт на іншы, а каб пераключыцца паміж імі правядзіце пальцам. Дадаць віджэты ў стос можна перацягваннем.

Прапановы на галоўным экране
Новы віджэт разумных прапаноў ведае, што вам трэба, раней, чым вы гэта зробіце. Ён прапануе праграмы для выкарыстання, кантакты для выкліку і дае іншыя карысныя падказкі. Прапановы фарміруюцца на аснове стылю карыстання прыладай.



Шматзадачнасць

Змяняйце рэжым прагляду жэстам
Каб пераключыцца з поўнаэкраннага рэжыму ў рэжым падзеленага экрана, правядзіце двума пальцамі ўверх з ніжняга краю экрана. Каб пераключыцца з поўнаэкраннага рэжыму ў рэжым усплывальнага акна, правядзіце пальцам унутр з любога верхняга вугла экрана. Жэсты можна ўключыць або выключыць у Labs у Наладах.

Хутка адкрывайце праграмы ў рэжыме падзеленага экрана
Проста перацягніце праграму з экрана «Апошнія» у бок экрана, на якім яе трэба адкрыць.



Падлучаныя прылады

Больш дзеянняў з падлучанымі прыладамі
Меню «Падлучаныя прылады» было дададзена ў Налады, што дазваляе хутчэй і прасцей выкарыстоўваць функцыі для працы з іншымі прыладамі, напрыклад «Хуткае абагульванне» і Smart View.

Хаванне апавяшчэнняў на тэлевізары
Пры праглядзе змесціва з тэлефона на тэлевізары праз Smart View можна адключыць паказ апавяшчэнняў на тэлевізары, каб іншыя не змаглі пабачыць вашу асабістую інфармацыю.

Прайграванне гуку з тэлефона на прыладах Chromecast
Калі націснуць «Вывад мультымедыя» на панэлі хуткага доступу тэлефона, з’явяцца наяўныя прылады Chromecast. Пасля гэтага дастаткова націснуць прыладу, на якой трэба ўключыць музыку або іншае аўдыязмесціва.



Камера і Галерэя

Зручнае павелічэнне адной рукой
Панэль змянення маштабу была паменшана, каб павялічваць і памяншаць яго можна было адным рухам.

Дапамога з рэжымам «Про»
У рэжымах «Про» і «Відэа Про» будзе паказвацца значок даведкі. Націснуўшы на яго, вы атрымаеце падказкі і рэкамендацыі па выкарыстанні розных аб’ектываў, параметраў і элементаў кіравання.

Гістаграма ў рэжыме «Про»
Гістаграма дазваляе праверыць яркасць кожнага тону, што дапаможа атрымаць дасканалую экспазіцыю.

Дадаванне вадзяных знакаў на відарысы
На кожны відарыс можна аўтаматычна дадаваць вадзяны знак з датай і часам здымкі, назвай мадэлі тэлефона або іншай выбранай інфармацыяй.

У рэжыме «Ежа» падтрымліваецца аб’ектыў тэлефота
З дапамогай аб’ектыва тэлефота можна рабіць лепшыя здымкі ежы буйным планам.

Перароблены «Мультыкадр»
Рэжым «Мультыкадр» быў спрошчаны і аптымізаваны. Дзякуючы меншай колькасці налад і скарочанаму часу запісу рабіць выдатныя здымкі стала хутчэй і лягчэй.

Зручнейшы выбар фільтраў
У Камеры, Фотарэдактары і Відэарэдактары меню выбару фільтраў было спрошчана. Усе фільтры паказваюцца адным спісам, таму знайсці патрэбны фільтр для відарыса або відэа вельмі проста.

Наладжванне альбомаў у Галерэі
Каб пазбегнуць беспарадку, можна выбраць, якія альбомы паказваць стандартна, і схаваць тыя, што выкарыстоўваюцца радзей. Таксама вы можаце аб’ядноўваць альбомы з аднолькавымі назвамі і ствараць альбомы, у якія аўтаматычна дадаюцца фота выбраных людзей.

Цалкам новы выгляд «Гісторый»
Гісторыі, якія аўтаматычна ствараюцца ў вашай галерэі, цяпер маюць новы выгляд — інтэрактыўны паказ слайдаў. Для пераходу паміж відарысамі і відэа ў гісторыі проста націсніце або правядзіце пальцам.



Фотарэдактар і Відэарэдактар

Стварэнне налепак з любога відарыса
З любога відарыса ў галерэі можна стварыць налепку для далейшага выкарыстання. Проста выберыце частку відарыса, якая будзе налепкай, затым адрэгулюйце таўшчыню і колер контураў.

Больш спосабаў рэдагавання GIF-файлаў
Каб прывесці анімаваны відарыс GIF да патрэбнага памеру, можна абрэзаць яго і наладзіць суадносіны бакоў. Таксама можна выкарыстоўваць тыя ж функцыі рэдагавання, што і для нерухомых відарысаў, — гэта дазваляе аздобіць GIF патрэбным чынам.

Захаванне эфектаў партрэтнага рэжыму нават пасля рэдагавання
Эфекты партрэтнага рэжыму цяпер захоўваюцца нават пасля абрэзкі або змянення фільтраў, таму наладзіць размыццё фону можна ў любы момант.

Ідэальныя фігуры на відарысах і відэа
Інструмент «пяро» дазваляе маляваць такія фігуры, як круг, трыкутнік, прамавугольнік або сэрца. Каб лініі сталі прамымі, а вуглы — дасканалымі, утрымлівайце палец на экране, калі скончыце рысаваць.

Новыя налепкі для фота і відэа
Аздобіць відарысы і відэа можна з дапамогай 60 новых папярэдне загружаных налепак з эмодзі.



Налепкі і эмодзі пашыранай рэальнасці

Новыя налепкі з эмодзі пашыранай рэальнасці
Пры стварэнні эмодзі пашыранай рэальнасці стандартна ствараюцца 15 налепак — каб даць вам болей магчымасцей выказацца. Калі гэтага недастаткова, можна спампаваць іншыя налепкі з эмодзі пашыранай рэальнасці — вы заўсёды зможаце знайсці тое, што адпавядае вашым эмоцыям.

Больш спосабаў выкарыстання эмодзі пашыранай рэальнасці
Для налепак з эмодзі пашыранай рэальнасці можна выкарыстоўваць празрысты фон. Таксама ў якасці фону эмодзі ў «Камеры эмодзі пашыранай рэальнасці» можна выбраць любы відарыс з галерэі. Акрамя таго, можа спалучыць два эмодзі і атрымаць забаўныя танцавальныя рухі або розныя позы.



Клавіятура Samsung

Новыя варыянты для пар эмодзі
У Клавіятуры Samsung з’явілася больш за 80 дадатковых эмодзі для стварэння пар. Цяпер можна спалучаць эмодзі з катэгорый жывёл, ежы і іншых аб’ектаў — у дадатак да выразаў твару. Выберыце спалучэнне, якое найлепшым чынам перадае вашы пачуцці.

Змяненне парадку кнопак для выказвання эмоцый у Клавіятуры Samsung
Каб змяніць парадак кнопак эмодзі, налепак і іншых, дастаткова націснуць і ўтрымліваць іх.

Увод каамодзі непасрэдна з Клавіятуры Samsung
Прыпраўляйце чаты і тэксты перадвызначанымі выразамі твару, створанымі з дапамогай сімвалаў на клавіятуры. (*^.^*)

Наладжванне радка з прабелам у Клавіятуры Samsung
Вы можаце выбраць, якія функцыянальныя клавішы і знакі прыпынку паказваць у ніжнім радку клавіятуры побач з прабелам.



Выманне і сканіраванне тэксту

Выманне тэксту з любога відарыса ці здымка экрана
Вы можаце вымаць тэкст пры выкарыстанні Клавіятуры Samsung, праграмы «Інтэрнэт», Галерэі або калі робіце здымак экрана. Выняты тэкст можна ўставіць у паведамленне, электронны ліст або дакумент, не ўводзячы яго ўручную.

Прапановы на аснове тэксту на відарысах
Калі на відарысе ў Галерэі, Камеры ці ў іншых праграмах ёсць тэкст, на падставе яго будуць рэкамендавацца дзеянні. Напрыклад, калі вы зрабілі фота знака з тэлефонным нумарам ці вэб-адрасам, вы можаце націснуць на яго і выклікаць гэты нумар або адкрыць адпаведны сайт.
Функцыі вымання тэксту і прапаноў падтрымліваюцца толькі для англійскай, карэйскай, французскай, італьянскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай і кітайскай моў.



Апавяшчэнні

Атрыманне толькі дазволеных апавяшчэнняў
Калі вы выкарыстоўваеце праграму ўпершыню, вас спытаюць, ці хочаце вы атрымліваць ад яе апавяшчэнні. Смела кажыце «не» праграмам, якія не павінны турбаваць вас.

Спрошчаны доступ да элементаў кіравання ў апавяшчэннях праграм
Праграма адпраўляе зашмат апавяшчэнняў? Дзякуючы рэарганізаваным наладам апавяшчэнняў заблакіраваць іх стала прасцей: элементы кіравання апавяшчэннямі праграмы цяпер размешчаны ўверсе. Таксама з дапамогай кнопкі ўнізе панэлі апавяшчэнняў можна перайсці непасрэдна ў налады апавяшчэнняў праграмы.

Выбар дазволеных тыпаў апавяшчэнняў праграм
Цяпер можна асобна кіраваць тым, ці могуць праграмы паказваць усплывальныя апавяшчэнні, значкі праграм і апавяшчэнні на экране блакіроўкі. Можна дазволіць усе тыпы, некаторыя або ніводны — выбар за вамі.

Новая кампаноўка для апавяшчэнняў
Значкі праграм павялічыліся, таму цяпер лягчэй бачыць, якая праграма адправіла апавяшчэнне. Выраўноўванне тэксту таксама было палепшана, каб апавяшчэнні было прасцей чытаць.



Налады

Вызначэнне мовы для кожнай праграмы
Хочаце выкарыстоўваць адны праграмы на адной мове, а іншыя — на іншай? Цяпер у Наладах можна выбраць, якая мова будзе выкарыстоўвацца для кожнай праграмы.

Выключэнні для рэжыму «Не турбаваць»
Цяпер для рэжыму «Не турбаваць» у якасці выключэнняў можна задаць асобныя кантакты. Калі выбраныя кантакты тэлефануюць і адпраўляюць паведамленні, тэлефон будзе званіць або вібрыраваць нават пры ўключаным рэжыме «Не турбаваць». Таксама стала прасцей дадаваць у выключэнні праграмы, каб атрымліваць ад іх абвесткі з апавяшчэннямі нават у рэжыме «Не турбаваць», — проста выберыце дазволеныя праграмы з новага спіса.

Палепшаны налады гуку і вібрацыі
Меню былі рэарганізаваны, каб знаходзіць патрэбныя налады гуку і вібрацыі было прасцей. Цяпер у адным месцы можна задаць мелодыю выкліку і змяніць налады гучнасці і вібрацыі.

Больш налад для RAM Plus
Цяпер RAM Plus можна цалкам выключыць у Даглядзе за прыладай, калі вам гэта функцыя непатрэбная або вы хочаце зэканоміць месца для сховішча.

Аўтаматычная аптымізацыя
Функцыя «Дагляд за прыладай» забяспечвае беспраблемную працу тэлефона шляхам аўтаматычнай аптымізацыі ў фонавым рэжыме. Каб тэлефон быў у найлепшым стане, можна наладзіць аўтаматычны перазапуск пры неабходнасці.



Бяспека і прыватнасць

Хуткая праверка стану бяспекі тэлефона
Новая інфармацыйная панэль «Бяспека» ў Наладах паказвае, ці мае тэлефон праблемы ў сістэме бяспекі, і дапамагае хутка іх выправіць.

Прадухіленне выпадковага абагульвання асабістай інфармацыяй
Калі вы паспрабуеце абагуліць фота з канфідэнцыяльнымі звесткамі, напрыклад, фота крэдытнай карты, пасведчання асобы або пашпарта, панэль абагульвання папярэдзіць вас, каб вы змаглі яшчэ раз падумаць, ці сапраўды трэба гэта рабіць.

Інфармацыя пра бяспеку і прыватнасць для вэб-сайтаў
У адрасным радку ў праграме «Інтэрнэт» ад Samsung будзе паказвацца значок са станам бяспекі сайта. Націснуўшы значок, вы даведаецеся, якую інфармацыю вэб-сайт збірае і адсочвае.



Спецыяльныя магчымасці

Дадатковыя спецыяльныя магчымасці на панэлі хуткага доступу
На панэль хуткага доступу можна дадаць функцыі «Высокакантрастны шрыфт» і «Інверсія колераў» — каб імі было прасцей карыстацца.

Спрошчаны доступ да лупы
Каб мець хуткі доступ да функцыі «Лупа», уключыце ярлык «Лупа» ў наладах спецыяльных магчымасцей. Лупа з дапамогай камеры тэлефона павялічвае аб’екты ў рэальным свеце, каб вы маглі паглядзець бліжэй або прачытаць дробны тэкст.

Пашырана маўленчая дапамога
Розныя тыпы галасавой зваротнай сувязі дапамогуць карыстацца тэлефонам, нават калі вы дрэнна бачыце экран. Тэлефон можа зачытваць увод з клавіятуры (так вы будзеце ўпэўненыя, што ўвялі правільную літару), Bixby Vision можа распазнаваць аб’екты паблізу і паведамляць, што яны сабой уяўляюць, а гукавыя апісанні патлумачаць, што адбываецца ў відэа (калі відэа падтрымліваецца).

Лёгкае рэдагаванне кнопкі «Спецыяльныя магчымасці»
Націснуўшы і ўтрымліваючы кнопку «Спецыяльныя магчымасці», можна хутка змяніць функцыі, да якіх яна дае доступ.

Новыя варыянты вуглавых дзеянняў
Калі мышшу або сэнсарнай панэллю перамясціць указальнік у адзін з чатырох кутоў экрана, там будуць даступныя новыя дзеянні. Цяпер можна націскаць і ўтрымліваць, а таксама браць і перацягваць.



Іншыя змяненні

Выкарыстанне некалькіх таймераў адразу
Цяпер новы таймер у праграме «Гадзіннік» можна запусціць, нават калі працуе іншы.

Пашыраны кантроль доступу запрошаных у падзеях календара
Дадаючы падзею ў каляндар Google праграмы «Каляндар» ад Samsung, можна выбраць, ці змогуць запрошаныя бачыць, хто яшчэ запрошаны, а таксама запрашаць іншых.

Дадаванне відэаканферэнцый у падзеі
Ствараючы падзею ў календары Google праграмы «Каляндар» ад Samsung, можна адначасова наладзіць відэаканферэнцыю, і тады ўсе запрошаныя атрымаюць спасылку на яе.

Дадаванне налепак у каляндар Google
Каб было прасцей адрозніваць падзеі календара Google праграмы «Каляндар» ад Samsung, можна дадаваць у іх налепкі. Налепкі паказваюцца ў рэжыме календара і рэжыме распарадку.

Нагадванне пра напаміны на сёння
Новая катэгорыя «Сёння» паказвае толькі напаміны на сёння. Праглядзець напаміны з тэрмінам на сёння можна таксама ўверсе галоўнага экрана праграмы «Напаміны».

Паказ і хаванне завершаных напамінаў
Завершаныя напаміны любой катэгорыі можна паказаць і хаваць. Паказаўшы іх, можна паглядзець ужо зробленае, а калі схаваць, будзе прасцей засяродзіцца на тым, што яшчэ трэба зрабіць.

Выбар зручнага выгляду для напамінаў
Просты выгляд дазваляе адначасова бачыць на экране больш напамінаў, а ў пашыраным можна ўбачыць такія звесткі, як тэрмін выканання і ўмовы паўтарэння.

Перацягванне закладак паміж папкамі
Упарадкаваць закладкі з праграмы «Інтэрнэт» ад Samsung можна, перацягваючы іх паміж папкамі.

Пашыраны пошук у Маіх файлах
Вы можаце выбраць паміж пошукам па ўсіх файлах або толькі па файлах бягучай папкі. Таксама можна шукаць толькі па назвах файлаў або па звестках у саміх файлах, напрыклад шукаць тэкст у дакументах або звесткі пра месцазнаходжанне на відарысах. Пасля завяршэння пошуку яго вынікі можна адсартаваць па назве, даце, памеры ці тыпе файла.

Абноўлены выгляд Лічбавага дабрабыту
Новая інфармацыйная панэль дае больш зразумелыя звесткі пра выкарыстанне і спрашчае доступ да патрэбных функцый, такіх як таймеры праграм і справаздачы пра экранны час.

Дапамога ў экстраннай сітуацыі
Хутка націснуўшы бакавую клавішу 5 разоў, вы зможаце выклікаць экстранную службу, нават калі тэлефон у кішэні або вы не можаце размаўляць.

Убудаваны спіс кантактаў для экстранных сітуацый
Вы можаце стварыць спіс кантактаў для экстранных сітуацый, з якімі трэба звязацца ў выпадку надзвычайнага здарэння. Адзін спіс кантактаў можна выкарыстоўваць для функцый экстраннай сувязі і на гадзінніку, і на тэлефоне.

Паказ назваў праграм на бакавой панэлі «Праграмы»
Калі ўключыць паказ назваў праграм, яны будуць адлюстроўвацца пад значкамі праграм.



Пасля абнаўлення One UI 5 некаторыя праграмы трэба будзе абнавіць асобна.

Нумар зборкі : A127FXXS7BVK1
Версія Android : S(Android 12)
Дата выпуску : 2022-12-08
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-11-01
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU7BVI4
Версія Android : S(Android 12)
Дата выпуску : 2022-10-20
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-09-01
• Палепшана агульная стабільнасць функцый.

Нумар зборкі : A127FXXS6BVH5
Версія Android : S(Android 12)
Дата выпуску : 2022-09-13
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-08-01
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU5BVF3
Версія Android : S(Android 12)
Дата выпуску : 2022-07-28
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-06-01
Абнаўленне One UI 4.1 (Android 12)
One UI 4.1 дае вам шырокі спектр новых функцый і паляпшэнняў прылад Galaxy. Яны больш інтуітыўна зразумелыя, больш цікавыя, больш бяспечныя, і з імі працаваць лягчэй, чым раней.
Палітра колераў
Наладжвайце тэлефон з дапамогай унікальных колераў на аснове вашых шпалер.
Прыватнасць
Хуткі агляд інфармацыі дазволу
Глядзіце ў выкарыстанні дазволаў, калі кожная праграма атрымлівае доступ да такой прыватнай інфармацыі як Звесткі аб месцазнаходжанні, Камера або Мікрафон.
Індыкатары камеры і мікрафона
Калі якая-небудзь праграма будзе выкарыстоўваць камеру або мікрафон, у верхнім правым вуглу экрана з’явіцца зялёная кропка.
Клавіятура Samsung
Хуткі доступ да файлаў у фармаце GIF, эмодзі і стыкераў
Атрымайце доступ да эмодзі, файлаў у фармаце GIF і стыкераў непасрэдна з клавіятуры з дапамогай адной клавішы.
Анімаваныя пары эмодзі
Злучыце два эмодзі разам, потым дадайце анімацыю, каб перадаць свае сапраўдныя пачуцці.
Памочнік па пісьме
Пішыце без граматычных і арфаграфічных памылак з дапамогай новага Памочніка па пісьме на платформе Grammarly (толькі для англійскай мовы).
Пашыраны ахоп для інструментаў клавіятуры
Раскладкі клавіятуры, спосабы ўводу і функцыі для пэўных моў цяпер даступныя ў большай колькасці рэгіёнаў — набіраць тэкст будзе прасцей, дзе б вы ні знаходзіліся. Вярнуцца да папярэдняй раскладкі можна ў Наладах.
Галоўны экран
Новы дызайн віджэтаў
Дызайн віджэтаў быў зменены, каб яны выглядалі яшчэ лепш, інфармацыю можна было лёгка ўбачыць, а стыль быў бы больш аднастайны.
Больш просты выбар віджэтаў
Можаце хутка прагортваць спіс віджэтаў, каб убачыць, што даступна ў кожнай праграме. Таксама вы атрымаеце рэкамендацыі для выпрабавання карысных віджэтаў.
Экран блакіроўкі
Слухайце там, дзе падабаецца
Пераключайце гук з навушнікаў на дынамікі тэлефона, і ўсё гэта на экране блакіроўкі.
Запіс маўлення
Запішыце галасавую памятку без разблакіроўкі тэлефона.
Каляндар і расклад у адным
Глядзіце расклад на сёння разам з календаром на ўвесь месяц на экране блакіроўкі.
Камера
Больш выразныя ўзроўні маштабіравання
Значкі аб’ектыву паказваюць узровень маштабіравання, каб вы ведалі, наколькі наблізілі выяву.
Рабіце хуткія відэа
У рэжыме «Фота» вы можаце націснуць і ўтрымліваць кнопку «Затвор», каб пачаць запіс хуткага відэа, потым працягніце палец да значка «Блакіраваць», каб працягнуць запіс без утрымання Затвору.
Фатаграфія Про
Больш выразная выява дазваляе сфакусіравацца на здымку, а новыя індыкатары ўзроўню, дададзеныя на сетку, дапамагаюць збалансаваць здымкі.
Галерэя
Палепшаныя гісторыі
Атрымлівайце аўтаматычна створаныя ўзоры відэа, націскаючы на перадпрагляд наверсе кожнай гісторыі. Таксама з дапамогай новага віду Карт можна даведацца, дзе былі зроблены фота для вашых гісторый.
Больш простыя альбомы
Сартуйце альбомы паводле колькасці выяў і відэа ў іх. Выява на вокладцы таксама з’яўляецца ўверсе экрана, калі вы праглядаеце альбом.
Палепшаны кантроль інфармацыі
Змяняйце або выдаляйце дату, час і месцазнаходжанне вашых фота і відэа, каб выправіць іх або захаваць у прыватнасці.
Фотарэдактар і відэарэдактар
Эмодзі і стыкеры
Выкарыстоўвайце эмодзі, каб схаваць твар сарамлівага сябра або дадавайце стыкеры, каб стварыць смешныя фота і відэа.
Відэа-калажы
Стварайце рухомыя калажы, якія змяшчаюць фота, відэа або і тое, і другое.
Не губляйце арыгінал
Цяпер можна вяртаць фота і відэа ў першасны стан пасля захавання або захоўваць іх у якасці копій, каб мець і арыгінал, і адрэдагаваныя версіі.
Абагуленне
Больш магчымасцяў наладжвання
Можаце наладзіць спіс праграм, які з’яўляецца, калі вы абагульваеце змесціва, каб пазбавіцца смецця і сфакусіравацца толькі на тых праграмах, якімі вы карыстаецеся рэгулярна.
Больш простая навігацыя
Правядзіце ўлева або ўправа, каб прагартаць праграмы і кантакты, калі нешта абагульваеце.
Абагуленне фота
Калі вы абагульваеце фота, якое не выглядае вельмі добра, таму што не ў фокусе або таму што кепска кадрыравана, мы паведамім вам і прапануем, як яго можна выправіць.
Каляндар
Хутка дадавайце падзеі
Трэба вельмі хутка дадаць у каляндар? Проста ўвядзіце назву і гатова.
Абагульвайце з іншымі
Цяпер больш проста абагульваць каляндар з іншымі карыстальнікамі Galaxy.
Аднаўленне выдаленых падзей
Выдаленыя падзеі будуць заставацца ў Сметніцы на працягу 30 дзён.
Праграма «Інтэрнэт» ад Samsung
Пошук з галоўнага экрана
Новы пошукавы віджэт дапамагае знайсці тое, што вы шукаеце, проста з галоўнага экрана.
Запуск у сакрэтным рэжыме
Каб захаваць вашу прыватнасць, праграма «Інтэрнэт» ад Samsung аўтаматычна запусціць пошук у сакрэтным рэжыме, калі вы выкарыстоўвалі гэты рэжым падчас папярэдняга сеансу пошуку.
Догляд за прыладай
Акумулятар і бяспека адным позіркам
Праблемы з акумулятарам і бяспекай паказаны непасрэдна на галоўным экране, каб вы як мага хутчэй маглі даведацца аб праблеме.
Разумейце агульны стан свайго тэлефона
Агульны стан вашага тэлефона паказваецца ў выглядзе эмодзі, каб вы маглі адразу ўсё зразумець.
Дыягностыка
Доступ да дыягностыкі Samsung Members з праграмы догляду за прыладай. Калі нешта не так з вашым тэлефонам, паспрабуйце дыягнастычныя тэсты, каб выявіць праблему і атрымаць парады па яе выпраўленні.
Спецыяльныя магчымасці
Заўсёды там, дзе вам трэба
Атрымлівайце доступ да функцый спецыяльных магчымасцей яшчэ больш хутка з дапамогай плаваючай кнопкі, якая заўсёды даступна.
Жэсты мышшу
Выконвайце дзеянні больш хутка, перамяшчаючы курсор мышы ў адзін з 4 вуглоў экрана.
Імгненна рэгулюйце экран
Рэгулюйце кантраст і памер адначасова з дапамогай рэжыму наладжвання дысплэя (Высокі кантраст або Вялікі дысплэй).
Камфорт для вачэй
Каб вачам было камфортна, можаце знізіць празрыстасць або размыць выяву.
Больш функцый і паляпшэнняў
Палепшаны рэжым зацямнення
Рэжым зацямнення аўтаматычна прыцямняе шпалеры і значкі. Ілюстрацыі ў Samsung Apps цяпер маюць версіі рэжыму зацямнення з больш цёмнымі колерамі.
Меню бяспекі і экстранных выклікаў
Новае меню бяспекі і экстранных выклікаў у Наладах дазваляе кіраваць экстраннымі кантактамі і інфармацыяй бяспекі ў адным месцы.
Глядзіце на дарогу
Новы Манітор кіравання ў Лічбавым дабрабыце сочыць за тым, калі вы выкарыстоўваеце тэлефон за рулём.
Адзін раз прапусціце будзільнік
Цяпер можна адключаць будзільнік на адзін дзень. Ён уключыцца аўтаматычна пасля таго, як пройдзе выключаны час.
Пераключайцеся з паведамленняў на званкі
Націсніце на імя асобы зверху размовы, каб убачыць падрабязнасці або пачаць галасавы або відэавыклік.
Сэрвіс аптымізацыі гульняў
Прадукцыйнасць цэнтральнага/графічнага працэсара на ранніх этапах гульні не будзе абмежавана. (Будзе забяспечана функцыя кіравання прадукцыйнасцю ў залежнасці ад тэмпературы прылады.) Будзе дададзена «Альтэрнатыўнага кіравання прадукцыйнасцю гульні» ў Game Booster.
Дададзены наступныя праграмы або функцыі: RAM Plus
Пасля абнаўлення One UI 4.1 некаторыя праграмы трэба будзе абнавіць асобна.

Нумар зборкі : A127FXXS5AVE1
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2022-06-07
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-05-01
• Палепшана агульная стабільнасць працы прылады.
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU5AVC5
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2022-05-12
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-03-01
• Палепшана агульная стабільнасць працы прылады.

Нумар зборкі : A127FXXU5AVC4
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2022-04-25
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-03-01
• Палепшана агульная стабільнасць працы прылады.
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXS4AVB2
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2022-03-02
Узровень выпраўлення бяспекі : 2022-02-01
• Палепшана агульная стабільнасць працы прылады.
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU4AUK1
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2021-12-24
Узровень выпраўлення бяспекі : 2021-12-01
• Палепшана агульная стабільнасць працы прылады.
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU3AUJ5
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2021-11-02
Узровень выпраўлення бяспекі : 2021-10-01
• Дададзены наступныя праграмы або функцыі: RAM Plus
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU2AUH4
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2021-09-22
Узровень выпраўлення бяспекі : 2021-08-01
• Была палепшана стабільнасць камера.
• Повышена безопасность устройства.

Нумар зборкі : A127FXXU2AUG9
Версія Android : R(Android 11)
Дата выпуску : 2021-08-30
Узровень выпраўлення бяспекі : 2021-08-01
• Была палепшана стабільнасць камера.
• Повышена безопасность устройства.